Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/Ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над сьвежай магілай Ноч
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Матыль
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч (Ноч. Месяц на небе пурпурна-чырвоны…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ноч.

Ноч. Месяц на небі пурпурна-чырвоны,
Панура так зоры гараць,
А вецер летае, гудзіць, як шалёны,
Штось гоніць, штось круціць, рве с стрэхі салому,
Будыніны глуха трэшчаць…

Стрэляючы голымі ў верх галінамі,
Лес пошумам страшным шуміць,
Ў вяршынах лясун разгуляўся з ведзьмамі,
То розгу ў іх кіне, то сыпне лістамі,
То рогатам дзікім сьмяшыць.

На рэчцы ля млына, атпёршы засовы,
Сівы вадзянік устае
І з гукам з дна рэчкі пясок ён жвіровы
Нясе, насыпае у колы жарновы
І, мелючы, дзіка пяе.

Ноч цёмная поўна загадачных грукаў:
Штось шэпчэ, то зноў шэлясьціць,
То якбы заенчэ ад страшных хтось мукаў,
То ў далі хтось дзіўна, працяжна загукаў
І сьціх, толькі вецер гудзіць.

І страшна і нудна, аж дух замірае, —
Баішся і вочы самкнуць.
Здаецца, хтось байку страшную дзесь бае,
То якбы хто плачэ, то бытцым сьпевае…
Дрыжыш і ня можэш заснуць.