Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/Не глядзі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ізноў спаткалісь мы… Не глядзі
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
⁂ (Не хачу я нічога казаці табе…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не глядзі… (Буйло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не глядзі…

Не глядзі на мяне… Маё сэрцэ так бьецца, дрыжыць;
Твае вочы ў крыві у маей запаляюць агонь,
Ты глядзіш на мяне — без цябе мне ня хочэцца жыць,
А с табой не магу, — не магу жыць ніколі с табой!

Не глядзі! Твае вочы ясьнеюць, як неба у дзень,
Якбы зоркі у небе — так ясна, так мягка блішчаць:
Мой пагляд у іх тоне, бы ў той у марской глыбіне…
Не хачу ўжо глядзець, а вачэй не магу адарваць.

Не глядзі! Ты глядзіш, а тады так хацелася-б мне
Мой распалены твар да грудзей да тваіх прытуліць
І глядзець ў твае вочы ўвесь век і на яве, і ў сне…
Не хачу… А цябе не магу, не магу не любіць!