Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/Ізноў спаткалісь мы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Як я цябе люблю… Ізноў спаткалісь мы…
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Не глядзі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мы зноў сустрэліся…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ізноў спаткалісь мы…

Ізноў спаткалісь мы, ізноў сышлісь дарогі,
Ізноў я прад табой
З балючым сэрцам, дзе сабралась смуткаў многа,
Са змучэнай душой.

Нехай-жэ пры грудзях тваіх я вылью сьлёзы, —
Аткрыю хай душу;
Што сэрцэ абвіло вянком калючэк рожы, —
Усё нехай скажу.

Паслухай — хоць цябе ўсё гэта можэ знудзе —
Нявесялы мой сказ —
Дай, выказаць усё, — мне гэта можэ шчасьцем будзе
У жыцьці без прыкрас.

Дай выказаць усё, і чуткаю душою
Душу маю сагрэй,
І будзе мне лягчэй пуцінай йсьці крутою,
Жаць будзе мне лягчэй!