Крыўска-беларуская кавалерыя
Крыўска-беларуская кавалерыя Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 47-48 |
Першыя беларускія слоўнікі → |
Крыўска беларуская кавалерыя. З найдаўнейшых часаў найвыдатнейшае месца ў крыўскім войску займала конніца. У паходах Полацкіх, Смаленскіх, Пінскіх Князёў галоўна, калі не выключна, войска складаецца с конніцы. Войска ў княжыя часы дзялілася на княжую дружыну і земскае войска. Першае належала да князя, другое склікалася ў момант небасьпекі па пастанове веча, з асобнага земскага вайсковага стану ваяраў ў або бояраў. Князь і дружына станавілі асобны стан у дзяржаве і былі моцна паміж сабой зьвязаны. Ня любы вечу князь калі выходзіў з зямлі забіраў з сабой і сваю дружыну. Новавыбраны князь прыходзіў са сваей дружынай. Пазьней зьвязь паміж князямі і дружынай, памалу, траціцца. Конніца XII-XIII ст. дзялілася на дзьве катэгорыі: капійнікаў і стральцоў. Кожды капійнік павінен быў мець копію 9 локцяў даўжыні; стральцы былі узброены лукамі. У першых радох ехалі капійнікі, за імі стральцы, якія маглі лукаць стрэлы ў ворага па над галовамі капійнікаў. Першая стычка войск адбывалася на копіі, калі пераламаны былі копіі, дабывалі мячы; ў гэтым здарэньні стральцы біліся разам с капійнікамі. Паводле ездакоў, дзялілі і rоней: пад капійнікаў бралі цяжэйшых, а пад стральцоў лягчэйшых. Абозы акружалі неколькімі радамі дазорчых. Пяхота, калі бывала пры войску, памагала коyніцы займаючы мейсца спераду.
Ад 1486 году пачалі заводзіць ў пяхоце самастрэлы, але конніца нейкі час не паддавалася гэтай навізьне. У пачатку XI ст. утвораны былі у нас гусары. З гэтага часу наша кавалерыя дзеліцца на гусараў і панцырных, або цяжкую і лёгкую конніцу. Урадова назова усараў (гусары—назовя пазьнейшая) выступае ў нас за Баторага, ў часе вайны з Масковіяй. Зброя усара складалася з панцыра, прылбіцы, шчыта і копіі. У 1514 гаду, пад Оршай, усары былі узброены шчытамі і копіямі. За Баторага копіі скарацілі да 8 локцяў і завялі пісталеты. З рэестру інфлянцкага паходу бачым, што ў 1551 гаду усарыя складалася з 3.350 чалавек: каралеўскіх—1.000, Віленскага ваяводы 400, Троцкага ваяводы 400, Віленскага біскупа—300, Дзяржаўнага падчашага 800 і крайчага 50.
Конніца лёгкая г. зн. панцырная стральцы, празначаны былі да пачынаньня бітвы і пагоні за ворагам, ухброены былі лукам, або самастрэлам, шчытом, крывой шабляй з левага боку і копіяй доўгай 4 локці. Ад 1546 году пачынае паяўляцца ў стралецкіх ротах копія званая „рагацінай“ і лук званы „сайдаком“, згэтуль лучнік называўся сагайдачнікам, сагайдачым. Гэтман сагайдачны значыў тое ж, што пазьней гэтман польны. У бітве пад Оршай, Сокалам і Невелям баявыя калонны фармавалі ў 4 да 6 радоў.
У тагочаснай вайсковай дысцыпліне кара на чэсьць была ўважна за большую ад кары. „горлам“ (сьмерцьцю). У 1591 гаду была ухвалена канстытуція на моцы якой гэтман і вайсквыя суды маглі „караць толькі горлам“ караць на чэсьці, ніхто нямог акром сойму, за пацьверджаньнем сэнату і караля. За войскам зазвычай цягнуліся доўгія абозы з жыўнасьцю. Калі жыўнасьць выйшла вайсковыя павінны былі купляць са свайго „жолду“. Баторы плаціў у тры месяцы кавалерысту 18 залатых, казаку 12. Слаўныя нашы лесаўчыкі належалі да лёгкай конніцы; узброеньне іх складалася з копіі, крывой шаблі, „самапалу“ і 2 пісталетаў.
Л. А.