Крыху з гісторыі пьянства
Крыху з гісторыі пьянства Публіцыстыка, проза Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1914 год Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 17, 1 мая 1914 г., б. 2-3 |
Крыху з гісторыі пьянства.
Час усё зменяе. Час змяніў і пагляд людзей на гарэлку. Калісь, за паншчыны, народ прывучалі каб ён як можна болей выпіваў гарэлкі і, дзеля гэтаго, бывалі двары у каторых падданые павінны былі выпіваць ўсю гарэлку, што выгоніць дворны бровар.
Народ мала-памалу уцягіваўся у гарэлку, распіваўся, і даваў даход—«карысць» двару і тады гэта лічылося добрым. Але не надоўга.
Некалі нехта прыраўняў гарэлку да пугі: калі ў ездака у руках пуга—конь шпарчэй бяжыць, але толькі пакуль конь сыт. Як знедужэе з голаду, не памагае пуга. Гэтак і гарэлка: перша выціскала с падданаго добры даход, але пачэкаўшы народ уцягнуўся у гарэлку, абяднеў, знехлемяжэў; стаўся тым галодным канём, катораму ужо пуга не памагае.
Тады пачалі думаць як ізноў паставіць на ногі селяніна, гэтаго адвечнаго плацельшчыка падаткоў.
Думалі доўга. Пробавалі розных спосабоў: пужалі пеклам, страшылі чортам і… што раз болей аткрывалі корчэм.
Пьянство расло і не было на яго зводу.
«Капшчына»—хмельны даход—сталася ласым куском і да яго прысябравалося духавенство і скарб.
«На тры сялы прыходзілоея па 10 корчэм і ніводнай школы»… Кажэ адзін краёвы гісторык XVIII сталецьця.
Што раз шырэй пачыналі гаварыць аб шкодзе гарэлкі. Гаварылі многа, стагналі, ўздыхалі і што раз болей аткрывалі бравароў па дварах, дварках, манастырах і засьценках.
Праўда! жылі тады паны шырока, |
(Хвэлька з Рукшэніц: Саўсім ня тое што было».
А як жыў народ? Як жыў?! Каму-ж тады гэта на вуме было? Праўда лепшые людзі і тады і раней, з абурэньнем вытыкалі луцежство народу, але тые, каторым гэта вытыкалося мелі шчыльна заткнёные вушы і сэрцы. Аб народзе некалі было думаць… Даволі было сваіх клопатоў…
.......
Пасьля насталі іншые паны… Бурачкоў селянін не патрапіў палічыць іх на пальцах. Гарэлка здаражэла бо налажылі акцызу «каб меней пілі». Але селянін мае цьвёрдую натуру: раз уцягнуўся—не ўступае.
…Пазволілі прыгаварамі закрываць панскіе корчмы. Карчмары ставілі 2—3—5, а ў патрэбі і 20 вёдзер гарэлкі і селяне падпісывалі прыгавар што: «без карчмы німа як жыць». Але ўсё-ж такі корчмы закрываліся, даход з гарэлкі меншаў…
«Каб зьвясьці пьянство» завялі манаполькі. Скасавалі «жыдоўскіе» корчмы, каб селяне не заседжываліся за гарэлкай…
Настаў час «астраноміі». На вуліцах гарадоў, гарадкоў, мястэчак і пры трактавых дарогах можна было бачыць «любіцелёў астраноміі», каторые пад голым небам праз «паскудніка», «кручок» і «саракоўку» сачылі на небі зоры.
Усе у адзін голас сказалі:
— Непрыстойна!
А тым часам чорт не спаў…
І заместа — «што сяло—карчма» сталася кожная удовіна і ня ўдовіна хата карчмой.
Ужо ня тое, што даўней: ня жонка мужа, акладаючы чэпялой дамоў за валасы валакла, а прыстойна, у сваей хаці, мужык жонку укладаў пьяную спаць і дзеткі па кутках, заплетаючымся языком, шэпетлявючы, вясёла падпевалі непрыстойные песьні, што салдат Рыгор пяе, як прыходзіць да мамы «у госці».
Даходы акцызнаго ведамства расьлі…
Ажно 10 жніўня 1913 г. цыркулярам пастаноўлена было: дзе селяне пастановюць прыгаварам, закрываць манаполькі! Бо лішне развялося пьяйство.
Цяпер чарод прыйшоў сядзельцам стаўляць гарэлку сходу, каб сход пісаў прыгавар што «без манаполькі нам німа як абыйсьціся».
Аднаго паночка пужаў акцызнік:
— Цяпер пазакрываюцца вашы бравары!
—І акцызнае ведамства скасуюць…
— Атказаў панок.
І абое глянулі на сябе і засьмеяліся. Як-бы сказалі сабе:—гэта толькі жарты!—І бравары пойдуць і акцыйзные ведамства не скасуюць…
Юры Верэшчака.