Крылатым гасцям
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Крылатым гасцям Верш Аўтар: Міхась Чарот Крыніца: http://mihascharot.ru/prazdel/51-krilatim-gastsyam.html |
Над туманным лесам, балотам,
Дзе калісь хлапчуком-падпаскам
Скакаў з каровамі кадрылю я,
Сёння горда плывуць самалёты…
Нібы то дзіўная казна!..
Над туманным лесам, балотам
Крылатая эскадрылія.
Чую увысі мора шум —
Чалавек за птушкаю гонніцца…
Вітаюць прапелеры маршам
Герояў крылатай конніцы.
У блакітную даль хачу я
Падняцца арлом чырвоным…
Прапелера песню пачуе
Край, што ў тумане,—
Край сонны.
Хачу, каб чырвонае ранне
Змагло чалавека бясілле…
Мы здолеем хутка і смерць…
Ужо здабыты крыллі,
Каб з зямлі узляцець.
(1923)