Краскі душы
Краскі душы Публіцыстыка Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч 1921 год Крыніца: Часопіс «Раніца», № 4, 25 сьнежня 1921 г., б. 2 |
Жывы дух народны і яго творчая моц рашуча выяўляюца ў цяжкія момэнты жыцьця ў хвілі бяды і смяртэльнай нябеспекі.
Народны дух Беларуса выявіўся ва ўсей сваёй духоўнай красаце ў той грозны час, калі маскоўскі бальшавізм рашуча кінуўся на заход, і захапіў большую частку Беларусі.
Бальшавікі, выкінуўшы дэмагагічныя лёзунгі, лічылі, што вельмі лёгка справяцца з Беларусамі, што нашы сяляне прыймуць іх як дарагіх гасьцей, як збаўцаў, нясучых з сабою „зямлю і волю“ „роўнасьць ўсіх людзей“ „роўны раклад ўсялякага дабра і іншыя краскі камунізму. Бальшавікі былі пэўныя, што ня сустрэнуць сапраціўленьня і зараз-жа стануць поўнымі гаспадарамі на нашай Бацькаўшчыне.
Так мяркавалі чужынцы-камісары і камуністы і…абмануліся…
Народная душа Беларуса адразу зразумела ўвесь фальш абяцанак камуністаў, усю подласьць і нізасьць тых людзей, якія наслалі на яго зямельку ні бы то ратуючы працаўнікоў ад няволі капіталізму і буржуазіі, а самай рэчы дззля таго, каб жыць самім у роскашы і набіваць сваі кішэні чужымі грашыма…
Беларус ня зьмірыўся і ня прыняў камунізму. Ён узяў у сваі працоўнаыя мазалістыя рукі вінтоўку — якую хаваў як самую патрэбную і дарагую рэч—пакінуў хату і пайшоў у зялёны лес…
Пайшоў—каб па ўсіх шляхох сьцерагчы сваіх ворагаў — наездных камуністаў.
Пайшоў—каб бараніць свае вёскі ад наездаў чэкістаў і камісараў, каб не даць свайго дабра, здабытага потам і кроўю…
Пайшоў — бо ня сьцярпеў зьдзеку маскоўскіх бальшавікоў, зьдзекаў над сьвятой Верай, звычаямі, над сваім укладам жыцьця…
І ня толькі пайшоў у лес але і арганізаваўся, стварыў плян барацьбы з сваімі ворагамі, стварыў—як гэта было ў Случчыне—арганізаваную вайсковаю сілу „Першую Слуцкую Брыгаду“, стварыў яе на свой кошт, сам паіў і карміў жаўнераў без жаднай прынукі, працаваў ня шкадуючы ні сродкаў, ні самага жыцьця! Усё аддаў для роднай Бацькаўшчыны!
Загарэлася народная душа сьвятым полымям каханьня да роднай зямелькі і помстай да чужанцаў і выявілася ў стварэньні селянскай партыі „Зялёны Дуб“.
Вырасьлі краскі народнай душы.
Тварылі „Зялёны Дуб“ ня ў кабінэце, навэт ня ў цёплэй хаце, а тварылі яго ў глухім цёмным лесі.
С пачатку ня было ні якага статуту, ні якай праграмы. Было толькі моцнае каханьне да сваёй дарагой Бацькаўшчыны і ненавісьці ў сэрцу да чужанцаў.
Там, у лесе, зялёнадубцы шчыра прысягнулі выгнаць маскоўцаў з роднай зямелькі.
Прысягнулі яны перад Галоўным Атаманам, пацалавалі сьвяты Крыж распісаліся сваёю крывёю…
Прайшоў год-два таёмяай і цяжкай барацьбы. Лік зялёнадубцаў значна павялічыўся, Арганізацыя пачала шырыцца і мацнець.
„Зялёны Дуб“ рашуча выказаўся за безумоўнае прызнаньне дробнай прыватнай уласнасьці і арганізаваў паўстаяьні на захопленай бальшавікамі Меншчыне…
Рыская Умова абмяжавала працу „Зялёнага Дуба“, Зялёнадубцы. „каб ня нарушаць рыжскай ўмовы змушаны былі спыніць сваю вайсковую сэкцыю… Атрады „Зялёнага Дуба“ былі распушчаны. Частка іх пачала акцыю на свой страх і рызыку, частка занялася іншай працай.
Што будзе далей—ня вядома. Але гісторыя апошняга часу даканала сьвядомасьць і моц душы беларускага народу.
Народ ужо ведае, што ён Беларус. і добра пазнаў, хто яго вораг і хто яго прыяцель.
Шякій на «Пражскія Нарады» ня ьвернуць яго з пэўнага шляху, па якім н ідзе.
Ні якія хлусы—ці прыйдуць яны з Масквы, ці з Коўны ад пана Ластоўскага—ня будуць мець павагі ў нашай сялянскай хаце.
Вёска ўжо добра ведае ваўкоў ў авечай скуры і адразу іх пазнае…
Цяжкі час апошніх гадоў навучыў Беларуса і прысьвятліў яго розум.
Хай пылае сьвятым агнём любоў да сваёй дарагой Бацькаўшчыны!
Хай жыве Беларусь!
Хай узрастаюць і цьвітуць краскі чароднай душы беларускай—яе родныя арганізацыі!
Адамовіч.