Лісткі Конан-Дойля — юнацкі паход
У край зачарованых мар.
У нізку сплятаючы дзён карагод,
Гірляндай цудоўных падзей і прыгод
Устае брыгадзір Жэрар.
Ён скача прав ветры, і стыні, і золь, —
Гібее бяз енку і стону.
І сыпецца сьнежнем іскрыстая соль,
І у кожнай старонцы — вялікая роль
Маленькага Наполеона.
Дзіцячыя годы — што громы мартыр
Сапраўднасьць грамілі з упора.
І ў памяці ніцма ляжыць брыгадзір,
Шырокая шабля пакладзена ў жвір.
І згінула здань камандора.
У вялікай гарбарні, дзе трупны скурат
Пазбаўлены паху і жыру, — Ударнікаў вырасла сто, акурат, —
І лепшы з іх — сябра мой, Цьвікаў Ігнат,
Узорны тыпаж брыгадзіра!
Романтыка тэмпаў — Ігнатаў запал!
Ен знае: падвысіць вытворчасьць!
Энергія мускулаў — працы апал;
У бойцы варштатаў — і лёскат, і шал,
І гімны красы жыватворчай
Хай неба скрозь шэрань заплаканых дзір
Асеньнюю вільгаць цярусіць;
Ніхто не пасьмее нам плот гарадзіць;
Напруджана воля… Сьмялей брыгадзір!
Зьмяняецца твар Беларусі!
|