Перайсці да зместу

Колядная пісанка (1913)/Белае царства

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Юдам Белае царства
Верш
Аўтар: Хведар Чарнышэвіч
1913 год
Дзе ня кінь — так клін

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Белае царства.

I.

Кружацца сьнежынкі, ўюцца над палямі,
Сеюцца пушынкамі ціха пад вакном;
Даль небёс заткана белымі агнямі,
Падаюць сьнежынкі чыстым серэбром.
У лесі не змоўкаюць жаласные сьпевы,
Бісьне над верхамі галубы туман,
Падаюць сьнежынкі і касмацяць дрэвы,
Сцелюць пад нагамі шаўковы дыван.

II.

Праз туманоў сетку, праз імглісты іней
У срэбраной кароні, ў срэбраным вянку
Ціха пераходзіць белая княгіня, —
Белые ступені — за аднэй адну…
Выбіліся косы атласовай ўстушкай,
У вочах блакітных іскравы пажар:
Усходзіць у палацы, легла на падушку,
Грудзі уздыхаюць, шчокі нібы жар.
Хорам яе пекны — дзіўные узоры
На сьценах замшовых язьмінам цьвітуць;
На вянку венчальным залацяцца зоры,
Белые праменьня па грудзях паўзуць
Цешыцца княгіня з вольнаго прывольля,
Цешыцца с срэбрыстай царсцьвеннай красы
Да апошняй ласкі, да апошняй волі,
Да трывогі першай і першай сьлязы

Ф. Чэрнышэвіч.