Перайсці да зместу

Кляновыя завеі (1927)/Зацьвілі сярэбраныя росы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рыжы, но… Зацьвілі сярэбраныя росы…
Верш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1927 год
Хто зварушыў нямеючыя хвалі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зацьвілі сярэбраныя росы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы жылі, жывём і будзем жыць, бо ў прасторах заўтра спатыкаем.Дудар


∗     ∗

Зацьвілі сярэбраныя росы
У кілішках выцьвіўшых лістоў.
Запалілі зоры папіросы
Над буланай грывай туманоў.

Залатой мякінай лістападу
Сыпле клён над скронямі вакон,
А ў гальлі абветранага саду
Месяц сплёў паўтысячы карон.

Ледзянее ў шэрані рабіна
Па адцьвіўшай сонечнай вясьне
.........
Уміраюць палкія гадзіны
І зямля бялее па крысе.

Але дні златымі павадамі
Не завяжуць сонечных пуцін,
Не заплача сэрца з журавамі.
У туман ажвіраных далін

Нешкада рассыпаных гадзінаў:
«Мы жылі, жывём і будзем жыць»,
Бо зіяюць зоры над краінай
І ў туман схіляюцца крыжы:

Залатой мякінай лістападу
Пашумяць сумуючы гаі…
Скора ў сінь сталёваю брыгадай
На палёх засьвішчуць салаўі

Зацьвітуць сярэбраныя росы,
У сталёвым коляры машын,
І запаляць зоры папіросы
Над зялёнай пражаю далін