Перайсці да зместу

Кляновыя завеі (1927)/Белыя паляны, белыя гаі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зазімак Белыя паляны, белыя гаі…
Верш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1927 год
Песьня аб дружбе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Белыя паляны, белыя гаі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Белыя паляны, белыя гаі…
Пчолы ледзяныя кружацца ў гальлі,

Кружацца раямі, сыплюцца на дол,
Апушылі хвоек срэбраны прыпол.

А з-за лесу-гаю скача па лугах
Хтосьці незнаёмы ў ледзяных санях.

З сіняватых даляў, з сіняватай цьмы,
Хтосьці навевае залатыя сны.

Месяц кучаравы, між сівых завей
Блудзіць над барамі, блудзіць, як зладзей.

Хай галосяць ветры ў цемені начной;
Сядзем, дарагая, пасядзім з табой.

Раскажы мне шчыра, праўду раскажы, —
Хто ў чароўных вочах зоры патушыў?!.

Хто замёў сьнягамі у душы вясну?
Сэрца хто параніў, — вымяў цяплыню?!

Хто расьпяў з каханьнем сэрца на крыжы, —
Раскажы мне праўду, — любая скажы?!…

І маўчаць пацёмкі… любая маўчыць…
Ледзянеюць словы і душа баліць…

Белыя паляны, белыя гаі
Пчолы ледзяныя кружацца ў гальлі.

І мярцьвеюць змрокі між сівых завей;
Прытуліся бліжай, сэрца абагрэй…