Перайсці да зместу

Кароткі нарыс псыхолёгіі/Ненармальныя псыхічныя зьявішчы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Воля Ненармальныя псыхічныя зьявішчы
Артыкул
Аўтар: Мікола Ільяшэвіч
1932 год
Тэрміналёгічны слоўнічак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕНАРМАЛЬНЫЯ ПСЫХІЧНЫЯ ЗЬЯВІШЧЫ.

Наагул вельмі цяжка правесьці мяжу між нармальным псыхічным тыпам і ненармальным. Зазвычай, тое, што ўласьціва большасьці людзей, называем нармальным; што ўласьціва некаторым — ненармальным. Да ненармальных зьявішчаў псыхічнага жыцьця залічаем звычайна псыхічныя хваробы, як: вар‘яцтва, якое характэрызуецца зрывам лёгікі, або хвараблівы стан праз неадчэпныя ідэі г. зв. idèes fixes; манія прасьледаваньня ды інш.

Наагул анармальныя душэўныя зьявішчы — зьяўляюцца вынікам пэўнага дэфэкту ў арганізьме.

Галоўнай адзнакай нормальнага псыхічнага жыцьця ёсьць перадусім здаровы арганізм. Нічога дзіўнага, што ўжо ў старадаўнасьці быў кінуты кліч, які захаваўся да нашых часоў: „у здаровым целе — здаровы дух!“ Гэты кліч асабліва акту­альным стаўся ў нашыя паваенныя часы.