Кароткая гісторыя Беларусі (1910, кірыліца)/Дапіскі да рысункоў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Часць пятая Дапіскі да рысункоў
Падручнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1910 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дапіскі да рысункоу.


Стр. 7. Гранічны камень княжества Полацкаго ляжыць у Магілеўскай губэрні памеж мястэчкам Кохановам і Оршай (7 вёрст ад Коханава і 24 вярсты ад Оршы к кала вёскі Лісьцінова). Каменб гэты мае 4 крокі у доўжкі і 3 крокі у шыркі, выстае з з зямлі на 4-4 цалі. Напісана на ім: «в лето 6679 (1171) месяца мая в 7 день доспен (устроен) крэст сій. Господі помозі рабу своему Васілію в крэшчэніі іменем Рогволоду сыну Борысову». Полацкі князь Рогволод Барысавіч (хрысьціянскае імя яго Васіль) быў князем Полацкім, Слуцкім і Друцкім; паёр у 1223 гаду на 69 гаду жыцьця у гор. Юрьеве (Дорпаце). Другі падобны камень лежаў кала гор. Дзісны у старане Дрыссы (7 вёрст ад вёскі Асіноўкі).

Стр. 8. Руіны замчышча ў Кокенгаўзэне. Палудзенная часьць Лівоніі (латышскаго краю) з даўных часоў была ў залежнасьці ад Полацка, Кукейноскі (цяпер Кокенгаўзэн) замак прыналежаў да князя Васіля Рогволодовіча;ў 1208 гаду гэты замак ад полацкаго князя адабралі крыжакі і з гэтаго часу ён быў ужо ў іх руках.

Стр. 9. Руіны замчышча ў Новагрудку. Навагрудак — адзін з найстарэйшых Крывічанскіх гарадоў. Новагрудзкан княжство ў даўные часы насіло названьне Чорнай Русі. Замак. катораго руіны мы на гэтым рысунку, пастроены быў у XI сталецьці па грамадным да-гістарычным гарадзішчы. Хто гэты замак будаваў — нет ведама. Пад 1128 годам летапісі успамінаюць аб Новагрудку, як а сталіцы удзельнаго княжства, а пад 1227 успамінаецца удзельны Новагрудзкі князь Ізяслаў. У 1240 гаду татары зруйнавалі горад і замак. Як пішэ летапісь Быхоўца, Новагрудак каля 1235 году быў сталіцай Літоўска-Рускаго гасударства. Мы ўжо ведаем аб тым, якое высокае значэньне меў гэты горад за часоў Міндоўга. Ў 1250 гаду ў Новагрудку хрысьціўся на каталіка князь Міндоўг, а разам і каранаваўся на Літоўскаго караля каронай, каторую прыслаў яму Папеж Іноцэнты III. Калі вялікі князь Гедымін пасяліўся у Троках, а пасьля перавёў вялікокняжэцкую сталіцу ў Вільню. Новагрудак стаў ізноў удзельным княжствам. За часоў Вітоўта Новагрудак лічыўся ешчэ старой сталіцай Літоўска-Рускаго гасударства. Некаторые важнейшые гасударственые акты пісаліся ў гэтай старой сталіцы; так, напрыклад, у 1419 гаду заснаваньне беларускай мітрополіі адбылося ў Новагрудку. Кароль Ягайло ў 1482 гаду тут венчаўся і спраўляў вясельле с княжной Сонькай Гольшанскай. У 1444 гаду вялікокняжэцкая сталіца была заменена на глаўны воеводзкі горад, да катораго былі далучэны Волкавыск, Слонім і Слуцк. У 1449 гаду тут адбыўся сэйм вялікаго княжства Літоўскаго. Горад шмат перанёс ад татарскіх напасьцей, крыжацкіх і маскоўскіх. Масква воладзела Новагрудкам с 1654 да 1660 году. С 1581 да 1775 году тут праз кожные два гады збіраўся трыбунал (глаўны суд у Літоўск. гас.). У 1651 гаду пажар вынішчыў большую часьць горада, і з гэтаго часу Новагрудак страціў даўнае свае значэньне сталічнаго места, сходзячы памалу на ступень малога гарадка. Пасьля прылучэньня Беларусі да Расеі, Новагрудак стаў паветовым горадам Слонімскаго наместніцства, а ў 1797 гаду — Літоўскай губэрні, ў 1801 Гродзенскай і, наканец, у 1842 гаду паветовым горадам Мінскай губэрні.

Стр. 10. Печатка кн. Міндоўга. Печатка гэта знаходзіцца у прыватных руках і належыцб да збороў рэдкасьцей, назначэных у беларускі навуковы музэй. Літэроў, вырэзаных на гэтай печатцы, дагэтуль ніхто ня мог ешчэ прачытаць.

Стр. 12. Руіны Троцкаго замчышча. Трок ёсць двое: Старые і Новые Трокі. Старые Трокі належаць да найдаўнейшых гарадзішч на Літоўска-Беларускай зямлі. Ужо ў X сталецьці Трокі былі удзельным княжствам. Ў XIV сталецьці крыжакі знішчылі замак у Старых Троках, але сьлед яго відаць ешчэ і цяпер. Цяпер гэта невялічкае мястэчка.

Новые Трокі заложэны Гедымінам. Тут была другая сталіца (пасьля Новагрудка, княжства Літоўска-Рускаго. Трокі лежаць на полувострові, бо с трох старон яго ахапілі вазеры, і толькі з стараны віленскай дарогі вузкі перашыек вядзе ў горад. На берэзі возера Гедымін пабудаваў замак, с катораго захаваліся дзьве башты і частка сьцяны, ёсьць і ўход у падзямельля. Але слава Трок — гэта разваліны замка (паказаные на гэтым рысунку), каторы быў пабудаваны на вострові возер Гальва. Замак займаў увесь востроў — каля 2 дзес. зямлі. Замак быў збудованы ў чыстым готыцкім стылю; сьцены яго надта грубые. Будованы ён пры Кейстуце. Тут жылі: Кейстут, Ольгерд, Вітоўт, Казімір і Александр Ягайловічы. Да поўнай руіны дайшоў замак у 1600 гаду пасьля пажару за панаваньня Яна Казіміра.

Стр. 13. Печаткі кн. Кейстут.

Стр. 15. Владыслаў-Якоў Ягайло. Ягайло быў сынам Ольгерда з другой жонкі, Юліяны, княжны Тверской. Пры бацьку Ягайло быў удзельным князем у Вітэбску, а пасьля сьмерці свайго бацькі стаў вялікім князем Літоўскім (1377—1386). У 1386 гаду Ягайло прыняў каталіцтво (дзіцяцей ешчэ ён быў хрышчон павэдлуг усходняго грэцкаго абраду іменем Якоў) і другое імя Владыслаў ды абвенчаўся у Кракове з Ядвігай, каралевай польскай, і там астаўся каралём польскім (1386—1434) Другой жонкай пасьля сьмерці Ядвігі была Софія, княжна Гольшанская.

Тут гожа будзе сказаць, што Ягайло, будучы каралём польскім, ня умеў зусім гаварыць па польску; гаварыў ён па беларуску. (Гл. аб гэтым: W. A. Maciejowski: Pamiętniki o dziejach, piśmiennictwie i prawodawstwie Słowian, t. 1, str. 349 і Первольфъ: Славяне… III, ч. II, стр. 161 (выноска).

Рысунак гэты зроблены з абразка, робленаго на шкле; падпісана пад ім: „Rys. F. Szołomicki 10 Septembra 1849 r. w Olsie“. Ніжэй вялікшымі літэрамі: „Vladislaus Jagiełło. Fun.: Ecclesiae et monastery istius AnnoDomini 1409“.

Стр. 15 і 24. Вялікі князь Вітоўт. Зродны брат Ягайлы,сын Кейстута (Кейстут родны брат Ольгерда). Вітоўт быў вялікім князем з 1392 да 1430 году. (Гл. тэкст).

Стр. 20. Беларуская кроніка (летапісь) аб вялікіх князёх Літоўска-Рускіх. Як мы ўжо ведаем, мова беларуская была гасударственай мовай у княжстве Літоўскім. На гэтым рысунку адбіта страніца (натуральнай велічыні) „Літоўскай“ кронікі; як бачым, пісана яна кірыліцай па беларуску з наваротам на цэркоўна-славянскую мову, бо тагочасные вучоные лічылі яе прыкрасай і стараліся як мага больш пісаць па вучонаму. Кроніка гэта знаходзіцца ў бібліотэцы Красінскіх у Варшаве (№ 408 (3701) л. 73). Пісана яна ў XVI сталецьці.

Стр. 22. На гэтай страніцы адбіты знімак другой Літоўскай кронікі; гэту кроніку пісаў манах Авраамка ў 1495 гаду. Кроніка знаходзіцца ў Віленскай публічнай бібліотэцы (440 б.).

Стр. 26. Страніца з беларускаго псалтыра XVI века. Псалтыр гэты знаходзіцца ў Маскве ў Румянцаўскім музэі (№ 335).

Стр. 25. Кн. Казімір Ягайловіч, сын Ягайлы і Софіі, княжны Гольшанскай (другой жонкі). З 1440 да 1447 году быў ён вялікім князем „Літоўскім“, а з 1447 да 1492 году быў разам і каралём польскім. З звычаёў яго князя гожэ прыкмеціць, што ён любіў простую беларускую адзежу, ў якой заўсёды хадзіў.

Стр. 29. Руіны замчышча ў Міры. Мір пабудававы на рэчцэ Міронцы. Замак вядомы з XVI сталецьця. Замак вельмі цікавы дзеля сваей готыцкай архітэктуры і грамаднай велічыні. Найдаўнейшые володзецелі замка — Ільлінічы, а пасьля ён перэйшоў да роду Несьвіжскіх Радзівіллоў. Ў Міры была даўней сталіца цыганскаго караля. Апошнім цыганскім каралём быў Марцінкевіч, дзед беларускаго паэты каторы памёр у 1790 гаду.

Стр. 35. Давідгарадок. Давідгарадок ляжыць над рэкой Горынью і належыць да вельмі старых сяліб Беларускаго краю. Калісьці ўвесь гэты край быў вельмі людны і багаты і меў шмат гарадоў. Летапісі не ўспамінаюць названьнёў гэтых гарадоў па асобку, але гуртам навываюць „погорынскіе гарады“. Ёсьць сказ, бытцам заложэны ён быў Давідам, князем туроўскім. Ў XVI веку Давідгарадок належаў да Пінскаго княжства.

Стр. 36. Князь Жыгімонт II. У Польшчы яго называюць першым, але, як князь літоўскі, ён Жыгімонт II, — першы Жыгімонт быў брат Ягайлы. Каралеваў ён з 1506 да 1548 году. Пры гэтым князю і разам каралю польскім шляхта за прыкладам Немеччыны і Польшчы пачала завадзіць у нас паншчыну: сперша налажылі павіннасць рабіць адзін дзень у тыдзень на пана. Раней паншчыны селяне ня зналі і нікому не павінны былі прадаваць дарма; мелі яны свае суды, сваіх старцоў; у казну плацілі толькі падатак. (Глядзі: Довнаръ-Запольскій, — «Очеркі по організаціі Литовскаго государства при Ягеллонахъ»).

Стр. 40. Кн. Жыгімонт-Аўгуст III. Быў ён каралём з 1548 да 1572 году. На ім і скончыўся род Ягайловічоў.

Стр. 43. Адрывак Літоўскаго статута 1558 году. Статут гэты быў напісаны асобнай камісіей пад кірункам Вялікаго Літоўскаго канцлера Льва Сапегі. Пісаны ён беларускай мовай і выданы ў 1588 гаду. Пасьля яго перэклалі на польскую мову і ешчэ колькі разоў выдавалі. Па высочайшаму загаду ў 1828 гаду Літоўскі статут з беларускаго выданьня 1588 г. перэкладзены і надрукаваны быў у трох мовах: беларускай, польскай і расейскай. Літоўскім статутам упраўляліся ў Беларусі трыста дзесяць гадоў. Замянілі Літоўскі Статут агульна-расейскімі законамі 25 чэрвеня 1840 г.

Стр. 45. Мітрополіт Іосіф Солтан. Мітрополіт І. Солтан належаў да найлепшых людзей свайго часу, трымаў старану свайго народу і змагаўся за правы сваей цэрквы. Каб падняць вышэй цэркву і духавенство, ён на саборы ў Вільні ў 1509 гаду напісаў правілы духоўнай дысцыпліны. Правілы гэтые выданы Батюшковым (Русская Историческая библіотека Т. IV кн. I.).

Стр. 47. Кароль Стэфан Баторы. Родам быў з Вэнгроў і, хоць быў каралём польскім, але мовы польскай ня знаў і палякоў не любіў. (Гл. Albertrandy. — Henryk Walezyusz i Stefan Batory. — Wilno 1840 г.).

Стр. 48. План гор. Полацка з XVI сталецьця. Глядзі тэкст.

Стр. 51. Гара Батораго ў Белавежскай пушчы. Ёсьць у народзе сказ, бытцам гэту гару насыпало войска Батораго шапкамі. Гара невысокая, але шырокая,

Стр 53. Падпісано — Богдан Стэткевіч, чытай: Грыгоры Ходкевіч. Грыгоры Ходкевіч быў слаўным ваякам і чэлавекам незвычайнаго розуму. У трудным часе для беларускаго народу змагаўся за яго правы і аберэгаў родную мову. Залажыўшы ў сваім дварэ Заблудове друкарню, ён выдаў там Эвангелію на чысто беларускай мове („Учытельное Евангеліе“ ў Заблудове 1569 года).

Стр. 55. Падпісано, Грыгоры Ходкевіч, чытай: Богдан Стэткевіч. Род Стэткевічоў слыў у Беларусі прывязаннасьцю да свайго народа і веры. Стэткевічы строілі манастыры, закладалі брацтвы і друкарні, адным словам, змагаліся, як мага, каб не даць упасьці беларускай грамаце і прасьвеце народа. У сваім дварэ Кутэйне (каля Оршы) Стэткевічы залажылі манастыр і друкарню. С Кутэйнскай друкарні выйшло 17 беларускіх кніг. Друкарня працавала ў Кутэйне ад 1630 да 1654 году. Пасьля была перэведзена ў Маскву.

Стр. 58. Мелетій Смотрыцкі Мелетій Смотрыцкі радзіўся ў 1578 гаду. Пачатковых навук вучыўся ён у грэка Лукарыса, каторы быў пазьней Константынопольскім Патрыархам. На вышэйшые навукі паступіў у Віленскую езуіцкую акадэмію. Пасьля вучыўся, ў Ліпскім, Вюртэмбэрскім і др. загранічных унівэрсытэтах. Вярнуўшыся на Беларусь, ён задзівіўся загнанасьці свайго народа і пагалоўнаму рэнэгацтву багатых баярскіх і княжэцкіх беларускіх родоў. А дзеля таго, што ў тые часы вера, лічылася прыкметай національнасьці, ён з вялікім жарам ад імені цэркві ганіў адступнікоў у „Фрыносе“ (Фрынос значыць плач), кніжцэ, друкаванай у 1610 г, ў Вільні, Мелетій Смотрыцкі, будучы высока вучоным, многа працаваў над падняцьцем беларускай асьветы і справы національнай; ён напісаў і выдаў першую беларускую граматыку, каторую многа разоў перэдруковывалі. Смотрыцкі быў у 1620 гаду выбраны архімандрытам Віленскаго праваслаўнаго Сьвято-Духаўскаго манастыра, а пасьля полацкім архіепіскопам. Будучы архіепіскопам, ён горача змагаўся проці каталіцтва, і уніі, але, калі узбунтаваны народ забіў у Вітэбску Іозафата Кунцэвіча якобы с прычыны гарачых прамоў Смотрыцкаго, ён у 1628 гаду пакінуў Полацкую архіепіскопію і выехаў у Грэцію, гдзе абдумываў, як злагодзіць сваркі і палажыць канец крыўдам, каторые рабілі сабе сыны аднаго і таго-ж самаго народу. Ў канцы Смотрыцкі прыйшоў да перэкананьня, што гэта можа стацца толкьі праз унію цэрквей. З гэтым ён вярнуўся ізноў назад і на абарону уніі напісаў дзьве кніжкі „Апологіа“ і „Протэст“. Памёр Смотрыцкі уніятам у 1639 гаду.

Стр. 63. Беларуская рукапісная Біблія XVII сталецьця. Біблія гэта знаходзіцца ў Бібліотэцы Толстога № 158. Апісаньне гэтай Бібліі гл. „Соболевскій. Палеогр. сн. съ рус. рук. XII—XVII века” СПБ. 1901.

Стр. 67. Богдан Хмельніцкі, гэтман казацкі. Сын казацкаго сотніка Міхала Хмельніцкаго. Вучыўся у езуітоў, пазьней стаў гэтманам казацкім, але не патрапіў утрымаць незалежнай Украйны і паддаўся пад апеку Масквы. Памёр Хмельніцкі ў 1657 гаду і пахаваны у Суботове, на Украйне.

Стр. 71. Цар Алексей Міхайловіч. Бацька Петра Першаго. Радзіўся ў 1629 гаду, памёр у 1676 гаду. У 1667 гаду, пасьля вядомых ужо нам воен у Беларусі, Цар Алексей Міхайловіч зрабіў с каралём польскім Янам Собескім у Андрусове згоду, па каторай заходнё-рускую праваслаўную цэркву палякі аддалі пад ўласьць Маскоўскаго Патрыарха, Гэта прынясло надта вялікую шкоду заходняй праваслаўнай цэркві, бо ўсе лепшые яе сілы перэмешчэліся ў Маскву для падняцьця там асьветы і рэлігіі, а ў Беларусь прысылалі староннікоў Масквы, каторые думалі адно толькі аб палітычнай карысьці Маскоўскаго Цара і стараліся шырыць сваркі ды нязгоду, а аб національнай справе зусім ге было каму рупіцца. З гэтаго часу прыкмечаецца шпаркі упадак беларускай літэратуры і культуры.

Стр. 73. Руіны замчышча ў Люцыне. Замак гэты будаваў магістар (глаўны начальнік) Лівонскіх крыжакоў у пачатках XVI сталецьця. Ў 1559 гаду гэты замак перайшоў да Польшчы і быў доўги час гранічнай крэпасьцю з Масквой.

Стр. 79. Беларусы пачаткоў XIX сталецьця. Рысунак гэты ўзяты з вядомай працы Е. Тышкевіча „Opisanie powiata Borysowskiego“. Wilno 1847 r. С правай стараны адзежа селяніна: доўгі казак з рэменным падеом; з левай — двое ў адзежы дробнай шляхты.

Стр. 81. Беларусы канца XIX сталецьця. Як прапала національная сьведомасьць народзе, так не магла захавацца старасьвецкая зграбная яго адзежа; на гэтым рысунку бачым мы селяніна ў безформенай і абдзертай сьвітцы; — якая рожніца, калі мы прыраўнуем опратку канца да опраткі пачаткоў XIX сталецьця.

Стр. 83. Полацк у канцы XIX сталецьця. На гэтым рысунку мы бачым Полацк са стараны Дзьвіны. Гэта адзін з самых старых беларускіх гарадоў. Мы ўжо ведаем, што Полацк быў валікокняжэцкай сталіцай Рогволодовічоў. Але ў старых Скандынаўскіх песьнях (сагах) ешчэ да Рогволода успамінаецца Полацк, як багаты і сільны горад, каторым кіраваў свой князь; там-жэ Полацкі князь Полтэс, каторы павінен быў княжыць кала VI века. Полацк перэжыў сваю сілу і славу сталічнаго і тарговаго гораду і, як сам народ беларускі, з вялікокняжэцкай сталіцыстаў закінутым гарадком паветовым. Памятнікі даўнаго вялічыя не захаваліся, толькі названьня розных часьцей горада сьведчаць аб слаўнай мінуўшчыне.

Стр. 87. Беларусы канца XIX сталецьця. На гэтым рысунку паказаны беларусы-селяне з ваколіц Пінска. На Пінскіх недаступных балотах больш захавалася беларускай старасьвеччыны, як у мове так, і ў опратках. Край гэта маркотны, але надта цікавы, бо ешчж многа мае ў сабе старога, шго другімі ваколіцамі даўно ужо забыто.

Страніцы: 91, 93 і 95. В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Богушэвіч і Янка Лучына (Неслухоўскі). Гл. тэкст.