Калі маеш шмат чаго… (Гейнэ/Багдановіч)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
*** Калі маеш шмат чаго… Верш Аўтар: Генрых Гейнэ Пераклад: Максім Багдановіч Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 372 |
Калі маеш шмат чаго,
Дык яшчэ табе прыбавяць;
А як трохі,— ўсё вазьмуць,
Ні скарынкі не аставяць.
Галяка ж адна труна
Ў белым свеце прывітае,
Бо ў нас права на жыццё
Мае той, хто нешта мае.
( 1851 / 1909 )