Перайсці да зместу

Календарь Сѣверо-Западнаго Края на 1889 годъ/Народныя пѣсни/Ноччу ў сялѣ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
№ 20 Ноччу ў сялѣ
Верш

1888 год
Муогилки

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ноччу ў сялѣ.

Свѣциць мѣсяцъ зъ неба,
Зерочки[1] мигаюць,
Крыша Божай церквы
Якъ золото ссяе.


∗ ∗

Во — уже й поўначъ…..
Камянки патухли….
Спиць людъ працавиты
Гоманъ, гудъ ущукли.


∗ ∗

Туольки ня ущукли,
Зыйшоўшись ле хаты,
Ласые да жартаў
Хлопцы и дзѣўчата.


∗ ∗

Ихъ вясёлый гоманъ
Звуонки, галасисты,
Нач’раўчакъ ракоче
Падъ дубамъ галлистымъ.


∗ ∗

К’гарнымъ дзѣўкамъ хлопцы
Любець пригарнуцца,
Кала чарнабровыхъ
Якъ саколы ўюцца.


∗ ∗

Дзѣсь ў чистуом полѣ
Зихциць аганёчекъ….
Тамъ сабаки брешуць,
Тамъ дзвиниць дзваночекъ….


∗ ∗

То пасуцца кони….
Кала аганёчка,
Начлежники — хлопцы
Спаць лягли радочкамъ.


∗ ∗

Вѣцяръ на дзяреўяхъ
Галлячко качае,
Драмату начную
Зъ лисцяў праганяе.


∗ ∗

Якъ малыя дзьци
Лисцяйка лапоча….
До̀ли шумиць траўка….
Дзѣсь цыркунъ стракоча….


∗ ∗

Зерки жъ, неба вочи,
Зъ неба пазираюць,
Маць — сырую землю
Свѣтамъ заливаюць.

Н. Ф.


  1. Звѣздочки.