Перайсці да зместу

Каб жыць, сьпяваць і не старэць… (1931)/Мы помнім…/За словы п’янае трызьні…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Яго жыцьцё… За словы п‘янае трызьні…
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1931 год
Поэтам-комсамольцам…
Іншыя публікацыі гэтага твора: За словы п’янае трызьні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА СЛОВЫ П‘ЯНАЕ ТРЫЗЬНІ…

За словы п‘янае трызьні
Мне крыўдна і ніякавата…
Юнацтва нашага агні
Бацькі куплялі ў казэматах.

І вось цяпер, нібы праз сон —
Праз нашы гульні, песьні нашы
Ўстае ў затоцы змрочных дзён
Вастрог… і брудная „параша“,

Маўклівасьць… Жудасьць… Цемра… Ноч.
І нават зоры не гавораць…
Чарнее неба палатно,
Сьцяной абнесен панадворак.

Сьвітае… Бразгат каля брам…
І павялі… забіць, скалечыць…
Пракляцьце вам, пракляцьце вам,
Забойцы волі чалавечай!..

Бацькі! Вы ўквечаны ў вякох,
А мы… ў гадох пакуты вашай
Смакталі ў матак малако,
Пакутвалі над маннай кашай.

Нам гэта ўсё ўсплывала сном,
І нехта, на чужых гасьцінцах,
На маладосьці злой віно
Зьмяніў гульлівае дзяцінства.

І крыўдна робіцца за іх…
За скарбы спадчыны багатай —
Юнацтва нашага агні
Крывёй куплялі ў казэматах.

1929