З ценямі думкі, а з думкамі цені…
Jump to navigation
Jump to search
З ценямі думкі, а з думкамі цені… Верш Аўтар: Валеры Маракоў Крыніца: http://old.knihi.com/marakou_v/ |
* * *
З ценямі думкі, а з думкамі цені
Ўдаль па шпалерах бягуць.
Нехта стаіць прад зарой на каленях,
Выпіўшы сэрца разгул.
Месяц чырвонцам скаціўся у травы,
Ціш, хоць душу вынімай,
Сёння мне песень, пачуццяў і славы,
Тых, што ў нікога няма!
Выйду расхрыстаю, поле і месяц
Грудзі ўстрывожаць наўсцяж,
Будзе мне блізкай далёкая песня
Вольных прыбояў жыцця.
Нехта стаіць прад зарой на каленях,
Выпіўшы сэрца разгул,
З ценямі думкі, а з думкамі цені
Ўдаль па шпалерах бягуць.
(1927)