Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/З ценямі думкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З ценямі думкі
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Хрыпла гудок прагучэў
Іншыя публікацыі гэтага твора: З ценямі думкі, а з думкамі цені…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

З ценямі думкі, а з думкамі цені
У даль па шпалерах бягуць.
Нехта стаіць прад зарой на каленях
Выпіўшы сэрца разгул.

Месяц чырвонцам скаціўся ў травы,
Ціш, хоць душу вынімай, —
Сёньня мне песьняў, пачуцьцяў, і славы,
Тых, што ў нікога няма!

Выйду расхрыстаю, поле і месяц
Грудзі ўстрывожаць наўсьцяж,
Будзе мне блізкай далёкая песьня
Вольных прыбояў жыцьця.

Нехта стаіць прад зарой на каленях,
Выпіўшы сэрца разгул,
З ценямі думкі, а з думкамі цені
Ў даль па шпалерах бягуць.