Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/На ростані

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Так, ня шмат засталося… На ростані
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Маёй маці
Іншыя публікацыі гэтага твора: На ростані (Жылка, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА РОСТАНІ

На ростані дарогаў многа,
А лучнасьць іх — пахілы крыж.
І вецер лёгкі на разлогах,
І неба яснасьць, шыр і выш.

Ранейшай працы дасяганьні,
Наўкол — зялёныя жыта;
І сьвежасьць росаў сьветлых раньня,
І траў высокіх любата.

І так прывабны далі, далі
Ў задуме вечнай і смузе.
За тэй смугою думкі ў жалі,
Няздрадна, вечна у тузе.

І торба вось, і кій дарожны:
Пара ў пуціну мне даўно…
А я — нясьмелы і трывожны,
А я — на ростані адно.

1923 г.