Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/II/Мы любім даўнія паданьні…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Палімпсэст ⁂ Мы любім даўнія паданьні…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Сёмуха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мы любім даўнія паданьні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мы любім даўнія паданьні,
Быліцы сівых песьняроў.
Няхітры іх апавяданьні
Аб справах мінуўшых часоў.

Нам да спадобы чэрпаць веду
Гісторыі з пажоўклых кніг;
З рукопісаў пра быт прадзедаў
Даведацца, што сьведчыць мніх.

Прыемна нам дзядоў надзеі,
Іх тайны думы адзначаць,
Вялікія ў мінулым дзеі,
Дзе й як змагалась наша раць.

Шануем мы бацькоў імёны:
Навука й прыклад нам яны;
І помнім мы і веча звоны,
І вольнасьць роднай стараны;

І на‘т мамэнты заняпаду —
Ў далёкім сумныя лісты —
Распазнаваць нас вучаць здраду
І родзяць помсты гнеў сьвяты.

Але нам будуць ўсё-ж мілейшы
Часы, калі з нізін, балот,
З надзеяй ў шчаснасьць дзён сьвятлейшых
Устане ўзбуджаны народ.

Ня відна йшчэ у завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях,
Але дух творчы ў Беларусі
Жыве й змагае долі жах.

І можа толькі той збаіцца
Падзей вялікіх нашых дзён,
У кім жыцьця ня б‘е крыніца,
Хто сьпіць і здолець недуж сон.

1921 г.