Зімою (Крымскі/Жылка)
Выгляд
Зімою Верш Аўтар: Агатангел Крымскі Арыгінальная назва: Зімою Пераклад: Уладзімір Жылка Крыніца: Мікола Трус |
з нізкі «В горах Ліванських». з заўвагаю: «На высокіх Ліванскіх гарах, акрамя тых, што зьвернены тварам да гарачае Фінікіі, зімою бывае так халодна, што падае ня дождж, а сьнег. На Саніне й некаторых іншых вяршынях сьнег не растае нат улетку». |
— Мама-галубка! Ішла я гарою, —
Сьнегу нібы і няма;
Сонейка грэе, распукваюць кветкі.
Мама! Мінула зіма!..
— Пэўна, дачушка, кагосьць пакахала,
Холад бо й сівер наўкруг,
Толькі ў цябе ужо лецейка ў сэрцы,
Там то і квеціцца луг.