Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/Зямля каханая!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Здавалась, у зімовым сьне…) ⁂ (Зямля каханая!..)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
У кузьні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗       ∗

Зямля каханая!
Ты чуеш, як я цябе люблю.
Ты — усё! Я — твой пясьняр…
Песьні вясьняныя!
Вас сонцам шчодра абальлю,
Кіну зямлі, як дар…
Радасьць жаданая!
Абвей з канца ў канец зямлю,
Хваляй вясны удар!

1931.