Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/Здавалась, у зімовым сьне…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Шум на вуліцах, неба, людзі…) ⁂ (Здавалась, у зімовым сьне…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Зямля каханая!..)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗       ∗

Здавалась, у зімовым сьне
Засьмяглі краскі пачуцьця…
Ды… лятуценьнем аб вясьне
Заваружыў іх, пэўне я.

Сягоньня шумнаю дзьвіной
Вясеньні пеніцца напе
І мой узвышаны настрой
К сонцу фэйэрвэркам узьляцеў

Я знаю — у спакоі вод
Магутна дрэмлюць бурань…
Ускалыхне іх ветру лёт
І сьвежай бурай мкнуць яны.