Перайсці да зместу

Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/Салодкі шум грымячых шын…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (У бярэзьніку — зялёнцы…) ⁂ (Салодкі шум грымячых шын…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Песьні каханьня, вы — птушкі…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Салодкі шум грымячых шын.
Навокал поле, поле…
Пяюць калёсы гулкі гімн
Аб каласьсянай волі…

Яшчэ кіпіць у жылах кроў
І вабяць сэрца далі…
Нясі, цягнік, без астаноў
Мяне ўсё далей, далей….