Перайсці да зместу

Зорнасьць (1927)/Радасьць/Часта мне гавораць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ну, чаго-ж хавацца Часта мне гавораць
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Мае надзеі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Часта мне гавораць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАСТА МНЕ ГАВОРАЦЬ…

Часта мне гавораць, што жыцьцё астыне
І адыйдуць ў вечнасьць год за год гады,
Але я купаюсь у жыцьцёвай плыні
І хачу быць далей вечна маладым.
У адну суцэльнасьць зьліўся я з прыродай,
А яна заўсёды — вечнае ў жывым.
Бураю жыцьцёвай, яе непагодай
Гоніць яна плыні к далям веснавым.
І, пабраўшы сілы ад яе мяцежнай,
Я змаганьня шляхі цераблю далей.
Край жыцьця шырокі — ня куток абмежны,
Ня зыбаньне хвалі ў брудным жарале.
А жыцьцё ёсьць мара — вечнае бурленьне,
І у ім купаюсь не адзіны я.
Патану — на зьмену зьмена пакаленьняў
Будзе шлях пракладваць на яго маяк.
І вось ў гэтай зьмене і у гэтай плыні
Вечным карагодам кружацца гады.
І дарэмна кажуць, што жыцьцё астыне,
Мне яно здаецца вечна маладым.

1925 г.