Перайсці да зместу

Зорнасьць (1927)/Радасьць/Ну, чаго-ж хавацца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Праплыў я шмат Ну, чаго-ж хавацца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Часта мне гавораць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ну, чаго ж хавацца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НУ, ЧАГО-Ж ХАВАЦЦА…

Ну, чаго-ж хавацца, ну, чаго-ж таіцца,
Калі ў сэрцы радасьць закружыла вірам,
Калі яно рвецца, рвецца ў шчасьця вырай
І сьмяецца ласкай красе-маладзіцы.

Выйду я на рэчку, выйду я на ўлоньне,
Каб спаткацца з шчасьцем, шчасьцем веснавейным;
Погляд тады змрочны зацьвіце надзейна,
Скрозь туманны полаг гляне ў сваё сёньня.

А красы прываба, а красы прыгожасьць
Зазіяе бляскам макавых пялёстак,
На шляху к спатканьню ўжо ня стане ростань
Вось загэтым сэрца свае звоны множыць.

Вось загэтым радасьць азіяла вочы,
Вось хачу загэтым быць бязьмерна шчырым,
І хачу я верыць ў свайго шчасьця вырай,
Куды ўжо імкнецца мой пагляд прарочы.

1925 г.