Зоркі
Jump to navigation
Jump to search
Зоркі Верш Аўтар: Янка Купала 1911 Крыніца: http://rv-blr.com/literature/2743#24823 |
Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты,
Зоркі на небе страчаў я чатыры;
Кожны раз зводзіў іх вогнік крылаты,
Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай.
Першая — бацькава зорка ясьнела,
Маткі — другая глядзела ў сьвет горка,
Трэцяя мне мігацела нясьмела,
Роднай зямелькі — чацьвертая зорка.
Першая згасла навекі не ў часе,
Звольна губляе бліск свой другая,
Трэцяя сумнаю мглой спавілася,
Толькі чацьвертая лепей міргае.
(1911)
Глядзіце таксама[правіць]
- Gwiazdy (Polski)