Перайсці да зместу

Звон (газета)/1919/9/Беларускіе сыны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларускіе сыны
Верш
Аўтар: Янка Купала
1919 год
Крыніца: Часопіс «Звон», № 9 ад 12.IX.1919 г., б. 1
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларускія сыны. Верш друкаваўся яшчэ ў № 8 «Звона», але там карэктар прапусьціў 4 радкі, з-за чаго верш быў перадрукаваны ў наступным нумары.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Беларускіе сыны


Па Беларускім бітым шляху,
Бьючы у кайданавы званы,
Брыдзе чужынец, і з ім побач
Хто?

—Беларускіе сыны!


У Беларускім вольным краю,
З ярэмнай збрыушы стараны
Царыць чужынец, а у паслугах
Хто?

—Беларускіе сыны!


Над Беларускай беднай хатай,
Як полка вырвана с труны,
Вісіць чужы сьцяг, а трымае
Хто?

—Беларускіе сыны!


У Беларускім Божым доме,
Як над касьцямі груганы
Крумцяць чужынцы, а іх складам
Хто?

—Беларускіе сыны!


На Беларускім буйным полі
З вясны да новае вясны
Растуць крыжы, а пад крыжамі
Хто?

—Беларускіе сыны!


Янка Купала.