Звон (газета)/1919/11/Паўстань…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Паўстань…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1919 год
Крыніца: Часопіс «Звон», № 11 ад 17.IX.1919 г., б. 1
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паўстань…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Паўстань…


Паустань з народу нашага, прарок,
Праявау бураломных варажбіт,
І мудрым словам скінь з народу урок,
Якім быу век праз ворагау спавіт!
Зьбяры у вадну усю Беларусь-сямью,
Вазьмі з яе прысягу і зарок,
Што не прадасьць сябе, сваю зямлю…
Зьняць путы Бацькаушчыне устань, прарок!

Паустань з народу нашага, пясьняр,
Былых і будучых вякоу баян,
І у бурны песьні кліч, як буры удар,
З віхрамі загудзі пад звон кайдан.
Гудзі над Беларусяй з краю у край,
У сэрцах сьпячых распалі пажар,
Над курганамі пяруном зайграй!
Збудзіць нябошчыкау паустань, пясьняр!

Паустань з народу нашага, ваяк,
І волатам на Юрьевым кані
Народ аграблены — бы з торб жабрак —
За Бацькаушчыну павядзі у вагні!
Шлях к хвале Беларусі пакажы,
Зьмяці з палёу яе чужых бадзяк,
На стражы стань гранічнае мяжы…
Свой край заваяваць паустань, ваяк!

Паустань з народу нашага, уладар,
Адбудаваць свой збураны пасад,
Бо твой народ забыу. хто гаспадар
І хто яго абдзер з каронных шат.
На уладара жджэ Беларусь дауно,
І жджэ цябе уладарства божы дар,—
Вялікае, магутнае яно…
Пад Беларускі Сьцяг прыдзі, уладар!


Янка Купала.

Калісбэрг, 28/VIII 1919 Г.