Перайсці да зместу

Звон вясны (1926)/І. Плаўнік/Машыннае раньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Гэты сьпеў я падслухаў у руні) Машыннае раньне
Верш
Аўтар: Ізраіль Плаўнік
1926 год
Штрыхі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАШЫННАЕ РАНЬНЕ

I

Сонца высунула
Голаву з-за гораў, —
І спужаўся, згінуў
Змрочнай ночы цень…
Заірзаў
Гудкамі раньня горад,
Загуляў у сьвітцы новай дзень…
Сонца сыпле
Жменяю праменьні!..
Аўтобус ад радасьці рагоча.
Забражджэў на бруку
Грук каменьня, —
Дзень сустрэць
Сьпяшаецца рабочы…

II

Добры дзень!..
Заводзяць сьпеў машыны…
Так-так-так!..
Ляскочуць малаткі;
Гэй, жывей!..
Крычаць маторы, шыны…
Добры дзень!..
Гудкі…
Гудкі…
Гудкі!