Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/З песень барацьбы за волю

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гасьцінец З песень барацьбы за волю
Верш
Аўтар: Дзмітрый Цэнзар
1932 год
Арыгінальная назва: На братской могиле (?)
Пераклад: Янка Купала
Сейбіт
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень барацьбы за волю.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ПЕСЕНЬ БАРАЦЬБЫ ЗА ВОЛЮ

З рускага — Дзьм. Цэнзара

Сьпеце, хто згінулі ў бойках за люд, —
Край за вас будзе маліцца…
Скора памінкі адбудуцца тут,
Маці-зямля адрадзіцца.

Бліснуць паходні Усходу й прыгон
Мучыць ня будзе народа, —
Будуць мінуўшыя бітвы, як сон,
Будзе вясна і свабода.

Толькі ня прыдуць на сьвята вясны
Тыя, што надта любілі…
Сьпеце, палеглыя, сьпеце, тут мы
Плачам на братняй магіле!

1905 г.