Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/За ўсё…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дыктатура працы За ўсё…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Шляхам гадоў
Іншыя публікацыі гэтага твора: За ўсё…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА ЎСЁ…

За ўсё, што сёньня маю,
Што даў мне мой народ:
За кут у родным краю,
За хлеб-соль без клапот, —

Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да сьвятла.

Для бацькаўшчыны роднай,
Для ўпаўшых яе сіл
Складаў я гімн пабеды
Сярод крыжоў, магіл.

Змагаўшыся з напасьцяй
За шчасьце для людзей,
Ня раз пісаў ў няшчасьці
Крывёй з сваіх грудзей.

Уносіў гэтым долю
Сваю для ўсіх дабра,
А болей… Што-ж там болей
Жадаць ад песьняра?!

1926 г.