Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Янка і свабода

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ісьцінна-чорнае трыо Янка і свабода
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Калатуха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Янка і свабода.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯНКА І СВАБОДА

Прачытаўшы у газэце
Колькі раз нанова,
Што кладуць свабодны арышт
На свабоду слова, —

Янка цемрык усьміхнуўся,
Стукнуўся у грудзі:
Ну, цяпер мая Настуля
Лаяцца ня будзе!

Там-сям з гэтым пахваліўся,
І сапсуў паперы:
Сам спынуўся у халоднай
За… свабоду веры.

1913 г.