Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Па дарозе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На новы 1914 год Па дарозе
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Перад сёмухай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па дарозе (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПА ДАРОЗЕ

Ідзеш па каменьнях,
Глядзіш на каменьне,
З каменьня і цэглы
Муры і скляпеньні.

Драўляныя хаткі,
Ў прысадах — дарогі,
Мураўка і кветкі
Кладуцца пад ногі.

*

Жалезныя краты
Звакол пазіраюць.
Шум, скрыгат, задуха
Душу выдзіраюць.

Бязьмежнае неба,
Зялёнае поле,
Чырыканьне птушак…
А воля! А воля!..

1910 г.