Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Ня дружы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На службе Ня дружы…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Устань
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не дружы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ ДРУЖЫ…

Ня дружы з панамі,
Бедзен мужычок.
На дружбу з багатым
Вузак твой шнурок.

У палацы белым
Табе не гуляць, —
Там народ вясёлы,
Песенькі зьвіняць,

Там віно ліецца
Пеністай ракой,
Ад яды сталы там
Гнуцца дарагой.

Сядзяць за сталамі
Паны ў грамадзе, —
Сытыя ўсе твары.
Тваё-ж месца дзе?

Стаіш у парозе
З шапкаю ў руках,
Прытухлыя вочы
Водзіш па панах.

Пазнаеш, гаротны,
Што ты не такі,
Не тваё тут месца,
Не твае дружкі.

1907 г.