Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Калі ў сьвет я ні гляну…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бываюць хвілі… ⁂ (Калі ў сьвет я ні гляну…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Вы кажаце…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калі ў сьвет я ні гляну прыгожы….

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Калі ў сьвет я ні гляну прыгожы,
Кожны раз штось хвалюе душу,
Чуласьць дзіўная грудзі трывожа,
Ня любіў-бы — любіці сьпяшу.

І людзей, што ў трудзе, бы мурашкі,
Плечы гнуць, як братоў-бы туліў,
У нядолі, у працы іх цяжкай
Пацяшаў, песьні пеў, весяліў.

Але толькі, ці-ж хопіць мне сілы
Перажыць, не ахутацца ў цьму, —
Калі замест грудзей братніх, мілых
Я да сэрца гадзюку прыжму!?

16-IV—1906 г.