Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/З людзьмі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Каб я меў…) З людзьмі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Думкі перад вясной
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь людзьмі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ЛЮДЗЬМІ

Трудна, крыўдна жыць на сьвеце
Між нячулымі людзьмі,
Ня раз вочы маладыя
Заліваюцца сьлязьмі.

Ня раз сэрца затрасецца
Ад няпраўды векавой,
Ня раз так яны дадзенуць,
Што растаўся-б і з душой.

Адных выракся-б навекі,
Кляцьбой плюнуў-бы другім,
За дазнаныя ўсе крыўды,
Эх, і мсьціў-бы, мсьціў усім!

9-XI—1906 г.