Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Ці ты знаеш старонку?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нядзеля Ці ты знаеш старонку?
Верш
Аўтар: Язэп Крашэўскі
1932 год
Арыгінальная назва: Znasz-li ten kraj…
Пераклад: Янка Купала
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ці ты знаеш старонку?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦІ ТЫ ЗНАЕШ СТАРОНКУ?

З польскага

Ці ты знаеш старонку,
Край магілаў, курганаў,
Дзе па небе ў дагонку
Ходзяць хмары, туманы;

Дзе крывёю, сьлязамі
Рэчка рэчаньку гоніць;
Поле ўкрыта касьцямі,
Лес магільна гамоніць?

Край бяды, край напасьцяй
Вабіць люд свой бадзячы;
Ён мілей нам ад шчасьця,
Мы з ім, ён з намі плача.

Менск, 5/III-19 г.