Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Ястраб, лісіца й певень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сваякі Ястраб, лісіца й певень
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Кажух і вата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ястраб, лісіца і певень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯСТРАБ, ЛІСІЦА Й ПЕВЕНЬ

Неяк стрэўшыся няўмысьне
Ястраб і лісіца з пеўнем
Пачалі яго прасіці,
Каб быў ласкаў, ды што сьпеў ім.

— Ты, так кажуць, — як мы чулі,
Маеш голас, бы жалейку;
Дык запей нам — мы заплацім,
Не паскупімся капейкай!

Певень выслухаў, дый кажа,
Як прыстала ў яго стане:
— Ўсё гатоў вам сьпець, паночкі,
Нават… „вечна спачываньне!“

1913 г.