Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Селянін і конь

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дэпутаты і грамадзяне Селянін і конь
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Груган і салавей
Іншыя публікацыі гэтага твора: Селянін і конь.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЕЛЯНІН І КОНЬ

Пад гарою ў селяніна
Конь прыстаў дарэшты:
Бедны змучыўся, ні з месца,
Хоць яго зарэж ты!

Селянін ужо і ласкай:
„Но! Цягні, вашэця!
Бо інакш, напішуць брыдка
Аб табе ў газэце…“

А яму конь: „Няхай пішуць,
Раз такой натуры,
Адно ты пакінь пісаці
На маёй-жа скуры!“

1913 г.