Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/На ўсе рукі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Груганы На ўсе рукі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
⁂ (Днём і ночкай…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: На ўсе рукі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ЎСЕ РУКІ

Ен з начальствам знае дзела:
Парасійску валіць сьмела;
Ліжа, вышаўшы за вёску,
Ласку панскую папольску.
Нават жыду — ў доўг як просе —
„Гутэ-моргэн!“ — буркне ў носе.
Калі-ж сядзе у кутузку,
Ўсіх кляне пабеларуску.