Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Я і воля мая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я казак — не казак… Я і воля мая
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Мая навука
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я і воля мая.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я І ВОЛЯ МАЯ

Мы радзілісь на сьвет —
Я і воля мая;
Шчыра нас прыняла
Уся людзкая сям‘я.

Мы расьлі удваём —
Я і воля мая;
Небу міла было,
Мела радасьць зямля.

Мы жывём удваём —
Я і воля мая;
Воля песьні пяе,
Разумею іх я.

Толькі ўмром не ўдваём —
Я і воля мая:
Я памру — воля век
Не пакіне жыцьця!

1909 г.