Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Таварыш мой

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маё цярпеньне Таварыш мой
Санэт
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Сярод магіл
Іншыя публікацыі гэтага твора: Таварыш мой.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТАВАРЫШ МОЙ

Ідзе за мной усьлед касьцісты, бледны труп —
Як цень, — за мной, пры мне, куды я ні ступлю;
Ці я устану, пі ў пасьцелі мёртва сплю —
Са мной заўсёды ён, заўсёды гэты жывы слуп.

Вакруг мяне пабудаваў жалезны зруб,
Ператварыў ў турму бязьмежную зямлю,
Садраў чуцьцё — ці я цярплю, ці не цярплю,
Здушыў вужача грудзі ў сто сталёвых шруб.

Таварыш шчыры мой, люблю, люблю цябе!
Ні час, ні чалавеча злосьць цябе ня зьесьць;
Ты — пасланец мой, ты — сама аб шчасьці весьць!

Цябе, мой труп, я ў сьне і ў явы барацьбе
Ня кіну, як ня кінеш ты мяне ў жальбе…
О, чэсьць табе, маё ты Адзіноцтва, чэсьць!..

20-I—15 г.