Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Пчолы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бацькаўшчына Пчолы
Санэт
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Наша гаспадарка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пчолы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЧОЛЫ

Мой сад калодамі абведзен мёдных пчол,
Што гаманяць, як неўгамонныя музыкі;
Іх з лета ў лета звоняць звончастыя зыкі
І далятаюць да блізкіх і дальніх сёл.

Я дбаю аб вульлёх, — куру, сьвянчу наўкол,
Запасу ўвосень мёду кідаю вялікі,
Сьляджу зімою, каб чарвяк ня ўбіўся дзікі,
Вясною шчыра падчышчаю верх і дол.

Але як дойдзе час выходзіць рою ў сьвет,
Ён не садзіцца, дзе назначу я пасадку,
А коціцца, чужы дзе зацьвітае цьвет.

Або як мёд пайду я падглядаць у кадку,
І тут бяда — ня ўсё ў парадку і даглядку:
Як рой, і мёд падгледзіў ўжо сваяк-сусед.

7-XI—18 г.