Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/На суд

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сярод магіл На суд
Санэт
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Па шляху
Іншыя публікацыі гэтага твора: На суд.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА СУД

На суд вам, кніжнікі, сябе я аддаю,
Судзіце па стацьцёх, як піша ваш закон;
Было-ж жыцьцё мне — узаконены прыгон,
Хоць я ня даў вам і ня дам стаптаць душу сваю.

Мінаў я вашу фарысэйскую сям‘ю,
Мяне ня збэсьціў вашым ідалам паклон,
Калі-ж з грудзей і вылятаў пракляцьця стогн,
То кляў я сам сябе і мук сваіх зьмяю:

Нічым грашыць ад вас грашнейшым я ня ўмеў, —
Піў чарку крыўды і цярпеньня — ўсё да дна,
І не спаганіла мяне аблуда ні адна.

Адзін грэх толькі лёг мне на душу, як леў,
Праступак, судзьдзі, мой: я сэрца, сэрца меў!
Але ці-ж гэта так страшэнная віна? —

20-I—15 г.