Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Куды не ўцякаю…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думка Куды не ўцякаю…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Я казак — не казак…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Куды ні ўцякаю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КУДЫ НЕ ЎЦЯКАЮ…

Куды не ўцякаю
Ад долі сваей.
Усюды спаткаю —
Раней ці пазьней.

Надзеі ўсе скруціць,
Засьвішча бядой,
І сэрца засмуціць,
І ліне сьлязой.

Магільную песьню
Ў душы запяе,
Нашле нуды плесьню
На думкі мае.

І б‘юся-ж напрасна,
Як рыба аб лёд,
Ад долі няшчаснай
Няма мне варот!

1906 г.