Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/Тут і там

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Можам часта мы плакаць…) Тут і там
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
У хорамах
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тут і там (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТУТ І ТАМ

Вы тут гуляеце, панове,
У сытай, п‘янай чададзе,
А там — што робіцца у вёсцы,
І ў думку вам не набрыдзе.

Тут у крыві людзкой скупана
Капейка сходзіць за дармо;
А там, у вёсцы ў непацешнай,
Расьце, вялічыцца ярмо.

Тут вы прышлі разьбіць аб чаркі
І чэсьць і славу напалам;
Там горы ўзносяць, рыюць ямы,
Каму? — згадаць пара ўжо вам!

1909 г.