Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/I/Жар ня згас

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ня шукай… Жар ня згас
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Праявы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жар ня згас.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖАР НЯ ЗГАС

Цяжка, горка мы жылі
З году ў год, ад веку к веку,
Столькі на сваёй зямлі
Церпім, выцерпелі зьдзеку!

Хто змагаўся, а хто спаў,
Хто ліў сьлёзы, хто сьмяяўся,
Ды з нас кожны не прапаў —
Тым, чым быў, далей застаўся.

Хай там віхры стрэхі рвуць,
Хай там ёрмы чэшуць злыдні, —
Нашы праўды не памруць,
Ночы царстваваць абрыдне.

Хоць і гоніць небарак
Кат з дамоўкай жыць сам-на-сам, —
Нашы маткі нам ваяк.
Новых выгадуюць з часам.

Ў сэрцах нашых жар ня згас —
Бухне ў сьвет калісь яскрава,
Бо наперадзе йшчэ ў нас
Барацьба, жыцьцё і слава!