Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Паводка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Тае сьнег… Паводка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
З песень аб вясьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паводка (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАВОДКА

Крэпкі, магутны аковы зімовыя —
Льдзяныя брылы на захад і ўсход.
Бліснула сонца, сонца вясновае —
Топіцца гурбіна, топіцца лёд!

З грохатам, з лёскатам крыга за крыгаю
Прэцца, нясецца ў нязнаную даль;
Хваля за хваляю коціцца, мігае,
Ломіць прашкоды, як молатам сталь.

Дарма запорыну людзі бяздольныя
Выбегуць ставіці сіле такой:
Скрыша паводка ўсясільная, вольная,
Скрыша і пойдзе сваёй пуціной!

Эх ты, разводзьдзейка! Эх ты, бурлівае!
Ты аднаўляеш, купаеш зямлю;
Вынесі-ж, вынесі хваляй жычліваю
К лепшаму шчасьцю людзкую сям‘ю!