Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/З летніх малюнкаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сёмуха З летніх малюнкаў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Летняя раса
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь летніх малюнкаў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ЛЕТНІХ МАЛЮНКАЎ

Коціцца, ўецца далінкай крыніца,
Б‘ецца, плюскоча ў каменьнях вадзіца,
Далей плыве і плюскоча.
Белымі грудкамі лёгшы на траўцы,
Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца,
Губкамі чэрпнуці хоча.

Вольха лісткамі ёй шыю ласкоча,
Плюскатам рэчка сьмяецца у вочы,
Сонейка ўсіх абнімае.
Сонейка, рэчка, вольха, дзяўчына
Думцы ўсьміхаюцца соладка, дзіўна,
Думка іх шчыра вітае…